- жардзянік
- жардзянік, -а
м.
абл.
Жердяной забор.Жывога толькі і было, што хвост жардзяніку ды воддалек маладзенькія, можа тры гады як пасаджаныя, вішанькі... Лобан. Антон сядзеў, прытуліўшыся да жардзяніка. Савіцкі. Ад саўгаснага цэнтра і як магло схапіць вока ўздоўж вуліцы стаялі размаітыя платы. І парканы, і частаколы, і тыны, і жардзянікі, і плятні. Дуброўскі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.